Getty Images / Alexander Ipfelkofer
У парку Мансо, у VIII акрузе французскай сталіцы, ў выніку ўдару маланкі 11 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 10 дзяцей і адзін дарослы, які суправаджаў групу. Пра гэта ў суботу, 28 мая, паведамляе выданне Le Parisien.
Як удакладнілі прадстаўнікі выратавальных службаў, якія працуюць на месцы здарэння, шасцёра дзяцей знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.
Як заявілі ў мэрыі французскай сталіцы, суботняя навальніца была «абсалютна раптоўным і непрадказальным метэаралагічным феноменам», распавёў выданню Le Figaro прадстаўнік мэрыі. «Мы атрымалі папярэджанне аб рызыцы навальніцы за некалькі хвілін да здарэння», дадаў прадстаўнік гарадской адміністрацыі.