Паўночная Карэя абвясціла пра пачатак агульнанацыянальнай акцыі пад назвай «Кампанія адданасці»,

Мэта кампаніі — выкананне чарговага пяцігадовага плана эканамічнага развіцця, цытуе ТАСС паведамленне паўночнакарэйскай газеты «Надон сінмун».

Якім канкрэтна чынам жыхары КНДР павінны праяўляць сваю адданасць у адносінах да кіраўніцтва краіны, у публікацыі не ўдакладняецца.

Мінулая аналагічная кампанія, якая завяршылася ў маі, прадпісвала грамадзянам краіны «актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве квітнеючай дзяржавы».

Гэта павінна было даказаць «веліч партыйнага кіраўніцтва ў той час, калі Злучаныя Штаты прымаюць адчайныя спробы задушыць народную рэспубліку».

Падобныя акцыі праходзяць на фоне чарговага абвастрэння адносін Пхеньяна і яго суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0