Работнікі заапарка Цынцынаці ў ЗША застрэлілі гарылу, у вальер да якой упала дзіця.

Reuters

У суботу трохгадовы хлопчык пралез праз бар'ер і зваліўся ў роў. 17-гадовы самец гарылы па мянушцы Харамбэ, які важыць каля 180 кілаграмаў, схапіў дзіця.

Мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў пішуць, што жывёла стала цягаць хлопчыка па вальеры. Праз дзесяць хвілін супрацоўнікі экстранных службаў заапарка застрэлілі гарылу.

Дзіця было шпіталізаванае з траўмамі, якія не пагражаюць жыццю.

Як растлумачыў дырэктар заапарка Тэйн Мэйнард, спецыялісты вырашылі не выкарыстоўваць усыпляльнае рэчыва, паколькі яно дзейнічае не імгненна. Па словах Мэйнарда, гарыла наўрад ці збіралася атакаваць дзіця, але сітуацыя была занадта непрадказальнай, каб дзейнічаць інакш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?