Свет4949

Стралкоў-Гіркін стварыў арганізацыю, якая будзе змагацца за «вяртанне ў склад Расіі» Беларусі і Украіны

У Маскве ў суботу апублікаваная «Палітычная дэклярацыя агульнарасейскага нацыянальнага руху» пад кіраўніцтвам Ігара Гіркіна (псэўданім Стралкоў) — былога «міністра абароны» «ДНР», вядомага палявога камандзіра.

novorossia.pro

Мэтай арганізацыі, на сходзе якой у суботу ўдзельнічалі да паўтары дзесяткаў чалавек, называецца «адраджэньне Расеі ў якасьці расейскай нацыянальнай дзяржавы, якая служыць інтарэсам расейскай нацыі».

«Мы не прызнаем ні савецкага тэрытарыяльнага дзяленьня, ні Белавескай дамовы. Землі, на якіх жывуць рускія людзі, палітыя крывёю рускіх людзей, маюць права вярнуцца ў склад Расеі. Мы выступаем за аб’яднаньне РФ, Украіны, Беларусі, а таксама іншых рускіх зямель у адзінай агульнарускай дзяржаве і ператварэньне ўсёй тэрыторыі былога СССР у безумоўную расейскую зону ўплыву. Мы падтрымліваем любыя намаганьні расейскіх людзей па аб’яднаньні, адкуль бы яны ні зыходзілі», — адзначаецца ў дэклярацыі.

У тэксьце гаворыцца, што ўдзельнікі агульнарускага нацыянальнага руху змагаюцца за правы, свабоды і інтарэсы рускіх, якія жывуць у іншых дзяржавах і «пакутуюць ад дыскрымінацыі».

Ігар Стралкоў-Гіркін стаў шырока вядомы ў красавіку 2014 года, калі яго незаконнае ўзброенае фармаваньне захапіла горад Славянск. Менавіта дзень захопа Славянска прынята лічыць пачаткам вайны на Данбасе.

Каментары49

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць