У Сібіры адбылося адкрыццё этна-кавярні «Беларуская Глеба», дзе будуць падаваць толькі беларускія стравы.

belsat.eu

belsat.eu

«Глеба» па-беларуску значыць «зямля». Цяпер часцінка беларускай зямлі з'явілася ў Іркуцку. Сустрэлі нас шырокімі абдымкамі і ўтульнай хатняй беларускай кухняй. Заслухаліся госці меладычнымі беларускімі песнямі ў выкананні ансамбля «Крывiчы», бурныя апладысменты атрымала музыкант і спявачка Таццяна Беланогая з Мінска. І вядома ж не абышлося без народных беларускіх танцаў», – напісала спадарыня Алеся Стасевіч у суполцы іркуцкага моладзевага клубу «Крывічы» ў«Фэйсбуку». Яна ж і выклала здымкі з адкрыцця страўні.

У кавярні працуе калектыў кухараў з Беларусі. Тут будуць падаваць толькі беларускія стравы: дранікі без мукі, бабку, зразы, пражанку, смажанку, зацірку і гэтак далей.

Уладальнік страўні – Сяргей Глебец, чалец клубу «Крывічы» ў Іркуцку. Ён – беларус па крыві, але народжаны ў Прыбайкаллі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?