Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас інтэрвію агенцтву Ройтэрз.

«Мы правядзем іх (выбары), ня горш, чым у краінах ЭЗ. Як вы ацэніце іх, гэта залежыць ад вашага сумленьня і вашай арыентацыі. Я патрабую сёньня ад ўсіх структур правесьці выбары так, каб вам было сорамна кінуць у нас камень і сказаць, што выбары не адпавядалі тым стандартам, якія ў Эўропе»

«Калі рэйтынг апазыцыі сёньня на ўзроўні арытмэтычнай памылкі, ці могуць яны зьявіцца ў парлямэнце? Такая апазыцыя ў парлямэнце зьявіцца ня можа. Але калі там будзе некалькі апазыцыянэраў, то ад гэтага наш парлямэнт не сапсуецца. Іх усё роўна будзе меншасьць»

«Але я баюся, падкрэсьліваю. Баюся, што яны, ізноў жа, не патрапяць у парлямэнт. Наша апазыцыя замест таго, каб працаваць з народам, едзе ў ЗША, Вялікабрытанію і Нямеччыну і просіць там грошай. На каго яны працуюць? Нашай апазыцыі трэба сёньня працаваць з нашымі грамадзянамі, прасіць у іх падтрымкі, не прасіць некалькі фунтаў стэрлінгаў у Велікабрытаніі. Гэта карумпаваная апазыцыя»

«Я б хацеў, шчыра кажу, каб людзі падтрымалі хаця б некалькіх апазыцыянэраў, каб вы нас не папікалі, што ў парлямэнце няма апазыцыі. Але гэта будзе залежыць ад людзей. Хто заслужыць, той у парлямэнт і патрапіць»

«Калі сытуацыя будзе такой, як зараз, і са мной асабіста, і ў краіне, то я, зразумела, буду балятавацца на чарговы тэрмін. Калі сытуацыя са мной і з краінай зьменіцца, то рашэньне можа быць іншым. Пакуль я здаровы чалавек, народ ня так ужо моцна мяне крытыкуе і Захад пачынае разумець. Гэта магчыма. Разьлічвайце на горшае»

«Хай разьбяруцца спачатку са сваімі вязьнямі, з вязьнямі ў Гуантанамо, у Аўганістане і г.д. Зь іншага боку, нам не хацелася б, каб праз 6 чалавек пакутавала ўся краіна. Я, я асабіста прыняў рашэньне — вызваліць. Пяцёра пагадзіліся, шосты адмовіўся. Нядаўна ён заявіў, што чым больш ён будзе сядзець у турме, тым вышэйшы будзе ягоны рэйтынг. Гэта ягоны выбар. Я ж яго за вушы ня буду цягнуць адтуль. У нас на сёньня няма палітычных зьняволеных».

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0