У Японіі бацькі сямігадовага хлопчыка, які згубіўся ў гарах на поўначы краіны, прызналіся, што пакінулі яго аднаго ў лесе ў якасці пакарання.

Дзіця не могуць знайсці ўжо на працягу двух дзён з таго самага моманту, калі бацькі пакінулі яго ў лесе ў рэгіёне Хакайда — месцы пражывання мядзведзяў.

Спачатку бацькі сказалі паліцыі, што іх сын згубіўся, калі сям'я збірала ў лесе дзікую гародніну.

Пазней бацькі прызналіся, што пакінулі дзіця адно ў якасці пакарання, але вярнуўшыся праз пяць хвілін, ужо не знайшлі яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?