Сёння ва ўсіх школах Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Гэты дзень кожная навучальная ўстанова адзначае па-свойму, але нязменнымі яго атрыбутамі з'яўляюцца кветкі, пажадання старэйшых і развітальны школьны званок.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць з 1 па 11 чэрвеня. Экзамены ў пісьмовай форме будуць пачынацца ў 9 гадзін. У 2016 годзе акрамя абвяшчэння па тэлебачанні і радыё тэксты і заданні будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры выпускныя экзамены: абедзве дзяржаўныя мовы (беларуская і руская) і матэматыку. Усе экзамены — у пісьмовай форме. Па мовах яны напішуць дыктоўку, па матэматыцы — кантрольную працу. Выпускнікі 11 класа здадуць 4 экзамены: адна дзяржаўная мова па выбары (у форме выкладання), матэматыку (кантрольная работа), замежную мову і гісторыю Беларусі (у вуснай форме).

У 2015/2016 навучальным годзе ў краіне працавала больш за 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаліся звыш 950 тыс. чалавек. Для навучэнцаў 1-8 класа навучальны год завяршаецца 31 мая, з 1 чэрвеня пачынаюцца канікулы.

Навучэнцы 10-х класаў адправяцца на канікулы пасля таго, як яны пройдуць вучэбна-палявыя зборы (юнакі) або медпрактыку (дзяўчыны) на працягу пяці дзён, прадугледжаныя тыпавым навучальным планам і праграмай па прадмеце «Дапрызыўная медыцынская падрыхтоўка».

У гэтым годзе ў школах навучаліся 90,7 тыс. дзевяцікласнікаў і 57,4 тыс. адзінаццацікласнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?