Расія павінна знізіць геапалітычную напружанасць для паспяховага развіцця і ліквідацыі тэхналагічнай адсталасці, заявіў старшыня Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын на сустрэчы эканамічнага савета пры прэзідэнце Расіі.

Пра гэта піша газета «Ведомости» са спасылкай на ўдзельнікаў пасяджэння.

Па дадзеных выдання, Пуцін, які прымаў удзел у сустрэчы, практычна не каментаваў прапановы ўдзельнікаў эканамічнага савета. Тым не менш, ён заўважыў, што не Расія першай пачала пагаршаць геапалітычную становішча і не збіраецца «гандляваць суверэнітэтам».

Абараняць суверэнітэт Расіі Пуцін паабяцаў не толькі на пасадзе прэзідэнта, але і да канца жыцця.

Пуцін пагадзіўся, што не варта павялічваць напружанасць і паддавацца на правакацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?