Мінэканомікі Расіі прапануе забараніць чыноўнікам і вайскоўцам весці рабочую перапіску праз мабільныя прыкладанні замежных распрацоўшчыкаў. Абмежаванні могуць закрануць электронную пошту Gmail ад Google і папулярныя месенджары WhatsApp, Viber, Skype і Telegram.

Фота Дзмітрыя Азарава, kommersant.ru

Фота Дзмітрыя Азарава, kommersant.ru

Свае ідэі міністэрства ўжо накіравала прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Гаворка можа ісці пра страты толькі месенджарамі аўдыторыі, якая перавышае 2,5 млн чалавек. Па меншай меры частку з іх падхопіць будучы дзяржаўны аналаг, распрацоўкай якога прапанавана заняцца Mail.ru і Інстытут развіцця інтэрнэту.

Мінэканомікі ўнесла даклад з прапановамі па прыярытэце закупак расійскага праграмнага забеспячэння і абсталявання прэзідэнту Уладзіміру Пуціну 26 мая. Сярод прапанаваных міністэрствам мер — усталяванне заканадаўчай забароны на выкарыстанне вайскоўцамі і дзяржаўнымі грамадзянскімі службоўцамі для перадачы электронных паведамленняў у службовых мэтах замежнага ПА, у тым ліку мабільных прыкладанняў на смартфонах.

Такім чынам, чыноўнікам і ваенным могуць забараніць весці рабочую перапіску з паштовых скрынь на Gmail.com і ў папулярных месенджарах WhatsApp, Viber, Telegram.

Прадстаўнік Мінэканомікі Алена Лашкіна пацвердзіла «Коммерсанту», што для службовых мэтаў плануецца выкарыстанне толькі расійскіх месенджараў, дадзеная пазіцыя ўзгодненая з Мінкамсувязі, Мінпрамгандлю і Інстытутам развіцця інтэрнэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?