Учора на ютуб-канале аднаго юнага гомельскага блогера з'явілася цікавае відэа.
У ім хлопец паказвае гледачам цэлую «плантацыю» канопляў, якую ён адшкукаў непадалёк ад жылых дамоў.
«Я ў шоку, бачыў такое ў камп'ютарных гульнях», — кажа хлопец.
Паводле яго, перад тым, як выкласці відэа ў інтэрнэт, ён расказаў пра ўсё бацькам і тыя выклікалі міліцыю.
«Абяцалі неўзабаве скасіць», — падсумоўвае школьнік, устаўляючы ў відэа кадр, дзе міліцыянт аглядае пустку з раслінамі.
Ці можна было б ужываць гэтую канаплю як наркотык, відаць, пакажа экспертыза.
0
0
0
0
0
0