Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Астаны.

Плануецца, што сёння адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях.

Лукашэнка 31 мая прыме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. На парадку дня пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?