Дні зніжак на нехарчовыя тавары арганізуюць гандлёвыя арганізацыі Мінска ў чэрвені, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

ААТ «ГУМ» 1 чэрвеня прапануе зніжку 17% на тавары для дзяцей (адзенне, абутак, трыкатаж, цацкі, канцтавары), 9, 23 чэрвеня — 20%. ААТ «ЦУМ Мінск» 9 і 23 чэрвеня будзе рэалізоўваць тавары танней на 17%. Зніжку ў памеры 20% абяцаюць на ГКУП «Універмаг Беларусь» 14, 21 і 28 чэрвеня. ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» 8, 15, 22 і 29 чэрвеня будзе гандляваць са зніжэннем цаны на 20%.

УП «Кірмаш» прадаставіць 8, 15 і 29 чэрвеня зніжку ў памеры 15%, ТАА «Старт-Х» 7, 15, 23 чэрвеня — 15%. На 15% танней можна будзе набыць тавары ў ЗАТ «1000 дробязей» 9, 23 і 30 чэрвеня. Магазіны гандлёвага цэнтра «Сталіца» 11 і 12 чэрвеня прапануюць зніжкі да 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?