Мабільныя датчыкі пракантралююць хуткасны рэжым на шасці трасах Мінскай вобласці з 30 мая па 3 чэрвеня, паведамілі ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

На ўсіх участках дарогі спідкамы будуць працаваць з 7.00 да 20.00.

Так, 30 мая спідкамы ўстановяць на 43-м км трасы М3 Мінск-Віцебск і 41-м км дарогі Р28 Мінск-Маладзечна, таксама на 31-м км дарогі М5 Мінск-Гомель і 21-м км шашы М4 Мінск-Магілёў. Назіраць за хуткасным рэжымам 31 мая камеры будуць на 31-м км трасы М5 Мінск-Гомель, 18-м км дарогі М6 Мінск-Гродна, 451-м км М1, 41-м км шашы Р28.

Мабільныя датчыкі хуткасці таксама з'явяцца 1 чэрвеня на 52-м км трасы М3 Мінск-Віцебск, на 18-м км Р28, на 31-м км дарогі М5 Мінск-Гомель. У гэты дзень пакінуць датчыкі на 451-м км дарогі М1 Мінск-Брэст.

Кантроль будзе весціся 2 чэрвеня на 43-м км трасы М3 Мінск-Віцебск, 21-м км дарогі М4 Мінск-Магілёў, на 18-м км шашы М6 Мінск-Гродна і на 41-м км Р28 Мінск-Маладзечна.

Спідкамы з'явяцца 3 чэрвеня на 41-м км Р28 Мінск-Маладзечна, 18-м км трасы М6 Мінск-Гродна і 43-м км дарогі М3 Мінск-Віцебск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0