На працягу двух гадоў правядзення АТА баевікі сумесна з расійскімі ваеннымі забілі каля 10 тысяч украінцаў, яшчэ 20 тысяч грамадзян атрымалі раненні.

Пра гэта ў панядзелак заявіў першы намеснік сакратара РНБА Міхаіл Коваль, перадае Укрінфарм.

Такую заяву ён зрабіў падчас пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі Вярхоўнай Рады Украіны, Сейма Літоўскай Рэспублікі, Сейма і Сената Рэспублікі Польшча.

«Ужо больш за два гады наша краіна з'яўляецца мэтай расійскай агрэсіі. За гэты час баевікі і іх расійскія гаспадары забілі 10 тысяч украінцаў, больш за 20 тысяч паранена», — сказаў ён.

Акрамя таго, Коваль нагадаў, што каля 2 мільёнаў грамадзян Украіны былі вымушаныя часова пакінуць свае дамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0