1. Павал Касцюкевіч. «План Бабарозы». Раман.
Сямейная сага пра чатыры пакаленні «панаехала», якія жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Мінску. Найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай сямейкі.
2. Міхаіл Валодзін. Наш стары добры Вавілон. Прагулка па Мінскіх гісторыйках.
Пасля поспеху ангельскай і расейскай версіі выйшла чарговая білінгва ў перакладзе Віталя Рыжкова (з рускае) і Святланы Люкевіч і Андрэаса Градэля (з рускае на нямецкую). Багата ілюстраваны шпацыр па гістарычных кутках сталіцы.
3. Анатоль Сыс. Берагі майго юнацтва. Вершы, пародыі. Укладанне Алеся Бяляцкага
Вершы студэнцкіх гадоў і невядомыя творы пазнейшых часоў.
4. Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. Збор тэкстаў.
Пра мужчынскі клімакс, бога на Марсе, лішак жыцця ды іншыя актуальныя рэчы ад філосафа, якога, як вядома, «няма».
5. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. 20 крокаў да беларускай мовы.
«Мова нанова» на паперы. Падручнік новага пакалення.
6. Свэн Нурдквіст. Блінны торт. Са шведскае Надзея Кандрусевіч.
Перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток адзначае яго тройчы на год, але калі такія дробязі перашкаджалі добраму святкаванню?
7. Рышард Капусцінскі. Чорнае дрэва (афрыканская ліхаманка). З польскае Яўген Саляйчук.
Заплюшчыце вочы і ўявіце Афрыку… Літаратура факта ад славутага пінчука пра далёкі таямнічы кантынент. Кніга не толькі пра афрыкаснкі космас, але і пра еўрапейскую каланізацыю і бясконцыя грамадзянскія войны.
8. Аляксандр Краўцэвіч. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1377гг.
Пра супердзяржаву нашых продкаў. Падрабязна пра пачатак гаспадарства і да дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў.
9. Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў.
Усё тыя ж «праклятыя» пытанні нацыянальнага самавызначэння ў рамане, аповесцях і апавяданнях.
10. Код прысутнасці. Анталогія беларускага мыслення 2000-2015.
Тэксты беларускіх інтэлектуалаў, якія прадстаўляюць працэс развіцця беларускага мыслення пачатку ХХІ стагоддзя. Сярод аўтараў – Ірына Дубянецкая,Вольга Шпарага, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Алесь Разанаў, Таццяна Шчыцова…
***
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за красавік
Каментары