Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац сёння на гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу.
«Сёння Мінск па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі апярэджвае такія гарады Еўропы, як Варшава, Будапешт, Бухарэст, Вільнюс і Мадрыд», — сказаў мэр.
Ён інфармаваў, што штогод прырост гандлёвай інфраструктуры складае ў горадзе да 100 тыс. кв.м плошчаў магазінаў. «Гэта дае магчымасць мець збалансаваную сістэму развіцця і размяшчэння гандлёвых аб'ектаў, а таксама высокі камфорт для насельніцтва пры ажыццяўленні пакупак», — падкрэсліў Андрэй Шорац.
У мінулым пяцігоддзі, паводле яго слоў, у сталіцы ўведзены ў эксплуатацыю больш як 1,8 тыс. аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, забяспечанасць гандлёвымі плошчамі склала 600 кв.м на 1 тыс. жыхароў.
«Да 2020 года гандлёвая сетка горада ў параўнанні з існуючай павялічыцца практычна ў два разы, сетка грамадскага харчавання павялічыцца на трэць», — інфармаваў аб планах старшыня Мінгарвыканкама.