Міграцыйная служба Фінляндыі да канца лістапада плануе закрыць 23 цэнтры для прыёму дарослых мігрантаў і сем'яў, а таксама 21 цэнтр для размяшчэння непаўналетніх.

Сваё рашэнне служба тлумачыць тым, што паток мігрантаў істотна запаволіўся з пачатку года. Акрамя закрыцця 44 цэнтраў, будуць скарочаныя месцы ў цэнтрах, якія працягваюць дзейнічаць.

Пасля закрыцця цэнтраў агульная колькасць месцаў скароціцца прыкладна на 5700.

Пасля ўсіх запланаваных скарачэнняў у Фінляндыі застанецца каля 15 тысяч месцаў для дарослых і 800 месцаў для дзяцей-бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?