Польская дзяржаўная газавая кампанія PGNiG не плануе падаўжаць доўгатэрміновы кантракт з «Газпромам» на пастаўку расейскага газу, які мінае ў 2022 годзе. Пра гэта заявіў Reuters упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях газавай і энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі ў рамках саміту інвестыцый ва Усходняй Еўропе, арганізаваным агенцтвам Reuters.

«Мы будзем імкнуцца да сітуацыі, калі доўгатэрміновы кантракт становіцца справай мінулага. Калі цана на расійскі газ будзе дастаткова канкурэнтаздольнай, мы не выключаем, што будзем купляць яго, але дакладна не ў рамках доўгатэрміновага кантракту», — прыводзіць агенцтва яго словы.

Польская дзяржаўная газавая кампанія PGNiG купляе да 10,2 млрд куб. м расійскага газу ў год, на якія прыходзіцца асноўны аб'ём гадавога спажывання Польшчы, які складае амаль 15 млрд куб. м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?