Надзея Саўчанка праз Радыё Свабода павіншавала беларускую пісьменьніцу, ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлану Алексіевіч з днём нараджэньня.

«У Сьвятланы Алексіевіч сёньня дзень нараджэньня? Дык я віншую яе з днём нараджэньня! Шчасьця — і падзяка за падтрымку»

Свабода папрасіла Саўчанку — народнага дэпутата Ўкраіны — падзяліцца ўражаньнямі ад кнігі «Ў вайны не жаночы твар», якую ёй у расейскую турму перадавала Сьвятлана Алексіевіч.

«Я, праўда, яшчэ яе не чытала. Кнігі ў мяне забралі і не аддавалі ў турме. Але цяпер усе кнігі, якія мне перадавалі за краты, ужо ляжаць у мяне дома. Я абавязкова ўсё прачытаю. Яшчэ раз з днём нараджэньня яе!», — сказала Надзея Саўчанка.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?