1 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі па Брэсцкай вобласці моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні, ўмераны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 16°С, па паўднёвым захадзе да + 18°С, максімальная днём +21.. + 27°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

2-3 чэрвеня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць антыцыклон, з цэнтрам над Еўрапейскай часткай Расіі.

2 чэрвеня без ападкаў, толькі па Брэсцкай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 15°С, максімальная днём +19.. + 25°С.

3 чэрвеня пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. + 13°С, максімальная днём +19.. + 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?