З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і задавальнення попыту на праезд у міжнародных зносінах з 1 ліпеня ў складзе цягніка №88 / 87 Мінск — Рыга будзе курсаваць вагон з месцамі для сядзення.
Набываючы праязныя дакументы загадзя, пасажыры могуць скарыстацца зніжкамі ад 10% да 15% да агульнага кошту праезду ў залежнасці ад тэрмінаў афармлення білета, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі
Да прыкладу, кошт білета ў цяперашні час складае 561.477 рублёў. Скарыстаўшыся зніжкамі да агульнага кошту праезду ў залежнасці ад тэрмінаў афармлення білета можна зэканоміць больш за 84 000 рублёў.
Прасторны салон вагона абсталяваны мяккімі крэсламі з рэгулявання становішча спінкі, індывідуальнымі столікамі, кава-машынай, мікрахвалевай печчу. Да паслуг пасажыраў прапануецца прагляд музычна-забаўляльных праграм і відэафільмаў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БЧ.
За дадатковую плату пасажыры змогуць набыць каву, чай, кандытарскія вырабы, чыпсы, сокі і безалкагольныя напоі.