Уладальнікі веганскай кавярні «Ківі» ў Тбілісі звярнуліся за грамадскай падтрымкай пасля таго, як некалькі чалавек закідалі кавярню смажаным мясам і сасіскамі.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, нападнікі — каля дзесяці чалавек — паспелі збегчы да прыезду паліцыі.

Уладальнікі кавярні заяўляюць, што гэта не жарт, а выпадак запалохвання з боку «неанацыстаў».

Па іх словах, кавярня ўжо выклікала незадаволенасць некаторых мясцовых жыхароў з-за ладу жыцця гаспадароў — «таго, як мы выглядаем, якую музыку слухаем, якія ідэі падтрымліваем, і факту, што мы не ямо мяса», — а таксама з- за падтрымкі імі правоў ЛГБТ.

«У гэты цяжкі момант вы можаце падтрымаць нас, проста прыехаўшы ў нашу кавярню, мы будзем удзячныя, калі вы проста пакажаце, што неабыякавых людзей шмат», — гаворыцца ў заяве кавярні на фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?