Асобным фігурантам справы буйнога бізнэсмена Юрыя Чыжа, якія знаходзіліся пад вартай, змененая мера стрымання, паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.
Мяркуючы па яго словах, змяненне меры стрымання звязана з тым, што некаторыя абвінавачаныя пайшлі на супрацоўніцтва са следствам.
Колькі іх, на якую меру стрымання зменена заключэнне пад варту, не паведамляецца.
Нагадаем, 11 сакавіка разам з уладальнікам групы кампаній «Трайпл» Чыжом былі затрыманыя яшчэ пяць службовых асоб. Усім выстаўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).
0
0
0
0
0
0