У горадзе Міжрэчанску Кемераўскай вобласці (Расія) абрынуўся пад'езд жылога пяціпавярховіка. Адзін чалавек загінуў, яшчэ трое пацярпелі, распавяла РІАН крыніца ў экстранных службах рэгіёну.

Пад абрынутымі перакрыццямі могуць знаходзіцца да дзесяці чалавек, удакладніла яна. Па словах прадстаўніка рэгіянальнага глаўка МНС, на разборы завалаў працуюць 175 ратавальнікаў і 39 адзінак тэхнікі.

Следчае ўпраўленьне СК па Кемераўскай вобласці распачало справу па артыкуле аб парушэнні правілаў бяспекі пры правядзенні будаўнічых работ. Паводле папярэдніх дадзеных, на першым паверсе дома знаходзілася крама, дзе вяліся рамонтныя працы. Следчыя правераць, ці на законных падставах ішоў рамонт. Будаўнікі затрыманыя, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СУСК Надзея Ананьева. Паводле яе дадзеных, перакрыцці абваліліся ў трэцім пад'ездзе з першага па пяты паверх. Жыхары эвакуяваныя, вырашаецца пытанне аб іх рассяленні.

Праверкай таго, ці выконваліся правілы бяспекі пры будаўнічых работах, занялася таксама Генпракуратура. Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў узначаліў аператыўны штаб па расследаванні прычын абвальвання. Па рашэнні губернатара, сем'ям загінулых і пацярпелым акажуць матэрыяльную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0