Зорка «Гульні тронаў» Кіт Харынгтан распавёў пра тое, што яму даводзілася сутыкацца ў Галівудзе з сэксізмам у адносінах да сябе, паведамляе Mashable.

gameofthrones.wikia.com

Харынгтан паведаміў, што ў кінаіндустрыі мужчын часта бяруць на працу з-за іх вонкавага выгляду, і гэта з'яўляецца сэксізмам у дачыненні да іх.

«Калі падчас фотасесій мяне просяць распрануцца, я адчуваю гэта (сексізм). Калі я адчуваў, што мяне проста наймалі за мой знешні выгляд, я проста пераставаў граць», — паведаміў Харынгтан.

Ён назваў такое стаўленне «падвойным стандартамі» і паведаміў, што стаміўся ад пытанняў пра сваё асабістае жыццё, мускулы і валасы.

Адзначаецца, што Харынгтан — адзін з нямногіх мужчын-акцёраў, які з'явіўся ў серыяле «Гульня тронаў» аголеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0