Ліцэй БДУ — адна з самых прэстыжных сярэдніх навучальных устаноў краіны. 264 чалавекі — менавіта столькі патрапяць у Ліцэй БДУ і будуць размеркаваныя па 12 класах. Папулярнасць ліцэя абумоўленая якасцю навучання, бо менавіта ліцэісты атрымліваюць высокія балы на цэнтралізаваным тэставанні. У 2015 годзе кожны дзявяты абітурыент, які атрымаў 100 балаў на ЦТ, быў выпускніком Ліцэя БДУ.

Фота tut.by

Фота tut.by

Сёлета абітурыенту былі прадстаўленыя 8 профілей: некаторыя былі аб'яднаныя, у адрозненне ад мінулага года. Абраўшы профіль, абітурыент павінен быў здаць два пісьмовыя іспыты. Дакументы трэба было падаць да 6 мая, то бок абітурыенты здавалі іспыты яшчэ да атрымання дыплома. Аднак з 1 па 5 мая ў абітурыентаў была магчымасць выпрабаваць свае сілы на пробных экзаменах. З 15 па 28 мая праходзілі іспыты па матэматыцы, біялогіі, гісторыі Беларусі, беларускай і рускай мовы і літаратуры, фізіцы, інфарматыкі, хіміі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, англійскай мове. 29 мая быў рэзервовы дзень — для тых, хто ў сілу абставін не змог трапіць на іспыты.

Профіль 3а 2016 год (у дужках паўпрахадныя*) За 2015 год (у дужках паўпрахадныя*)
Матэматычны 119 (117)
Фізічны 132 (131) Фізіка-матэматычны - 115 (114)
Інфарматыка-матэматычны 130 (129)
Хіміка-матэматычны 132 (129) 124 (123)
Хіміка-біялагічны 131 (-) 125 (-)
Філалагічны (руская-англійская) 123 (120) 123 (-)
Філалагічны (беларуская) 125 (-) 142 (141)
Гісторыка-грамадазнаўчы 114 (113) Грамадазнаўчы - 116 (115)

* Паўпрахадны бал — гэта калі на адно месца прэтэндуюць некалькі чалавек з аднолькавымі баламі.

Зараз кожны абітурыент зможа пабачыць на сайце Ліцэя, ці патрапіў ён у спісы рэкамендаваных да залічэння. Калі не, то ў кожнага будзе магчымасць трапіць у іншыя ліцэі, у якіх іспыты здаюцца ў чэрвені. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?