Зборная Беларусі перамагла ў гасцях Ірландыю ў таварыскім матчы — 2:1 (Гардзяйчук, 20, Валадзько, 63 — Уорд, 72).
Гэтая перамога стала для зборнай Беларусі першай у таварыскіх матчах пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча.
Раней зборная Беларусі не змагла перамагчы ў пяці таварыскіх сустрэчах (3 нічыіх, 2 паразы).