Мэр расійскага Уладзівастока Ігар Пушкароў затрыманы і этапаваны ў Маскву, паведаміў «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах рэгіёну.

«Пушкароў быў затрыманы ў ноч на сераду [1, чэрвеня] і тэрмінова самалётам дастаўлены ў Маскву. Па некаторых дадзеных, ён узяты пад варту», - распавёў суразмоўца агенцтва, не ўдакладніўшы прычыну затрымання.

Праваахоўныя органы пакуль афіцыйна не пракаментавалі паведамленні аб затрыманні Пушкарова.

Раней іншая крыніца паведаміла, што супрацоўнікі ўпраўлення ФСБ раніцай у сераду праводзілі ператрусы ў адміністрацыі горада. У сувязі з чым праводзяцца следчыя мерапрыемствы ў мэрыі, яна не ўдакладніла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?