На лясной дарозе Прудзішча-Шчорсы ў Налібацкай пушчы, побач з пляжам возера Кромань, на мінулым тыдні быў заўважаны мядзведзь. Яго пабачыла некалькі чалавек, якія 28 мая аўтамабілем ехалі на Кромань. 

- Мядзведзь акурат пераходзіў дарогу. Калі мы яго пабачылі, то спыніліся. Ён таксама спыніўся, устаў на заднія лапы і праз некалькі секунд знік у гушчары. Мы паспрабавалі пад’ехаць бліжэй, каб лепш яго разглядзець, але мядзведзь, відаць, спалохаўся не менш, чым мыраспавядае сведка сустрэчы.

Адзін з пасажыраў паспеў зрабіць фотаздымак з адлегласьці ў некалькі дзесяткаў метраў. 

Кіраўніцтва Налібацкага заказніка некалькі дзён таму паведаміла, што паводле іх уліку, на пачатку мінулай зімы ў пушчы залягло ў «спячку» 7 мядзведзяў. У снежні-сакавіку Налібацкую пушчу прачэсвала больш за сотню нелегальных зборшчыкаў рагоў і ў выніку ў красавіку егеры заказніка не змаглі упэўнена зафіксаваць аніводнага мядзведзя. Ляснікі хваляваліся, што мядзведзяў напалохалі і яны ўцяклі.

Возера Кромань. Побач з яго берагам быў заўважаны мядзведзь.

Возера Кромань. Побач з яго берагам быў заўважаны мядзведзь.

Паводле мясцовых ляснікоў, мядзведзі толькі 5 гадоў таму вярнуліся ў Налібацкую пушчу пасля амаль векавой адсутнасці. Мяркуецца, што яны перайшлі ў пушчу з Бярэзінскага запаведніка.

Паводле тэрыолагаў, якія займаюцца вывучэннем фауны Налібацкай пушчы апошнія дзесяцігоддзі, мядзведзь вядомы ім у пушчы апошнія пяць гадоў, сустрэча ў апошнюю суботу стала сёмай па ліку. Паводле леснікоў, у Налібацкай пушчы на дадзены момант жыве пяць мядзведзяў. Тэрыолагі кажуць пра дзве асобіны.

Пушчанскія мядзведзі – гэта даўняя легенда. На іх палявалі і іх лавілі Радзівілы. Пра іх пісалі Міцкевіч і Ядвігін Ш. 

Больш за стагоддзе іх не было ў Налiбацкай Пушчы - кажа гісторык Алесь Белы. - Дагэтуль старыя тут распавядаюць легенду, быццам дрэсiраваныя мядзведзi дапамагалi будаваць самыя старыя пушчанскiя касцёлы, напрыклад, касцёл у Дзераўной. Быццам бы на спiну iм навязвалi кошык, i яны рахмана цягалi па рыштаваннях на высокiя вежы цэглу. А там ужо муралi падхоплiвалi. У Індыі - працоўныя сланы, а ў пушчы - працоўныя мядзведзікажа Белы.

Генрых Вайсенгоф. Літоўскае зацішша

Генрых Вайсенгоф. Літоўскае зацішша

Паводле адной з легендаў, дрэсіраванага мядзведзя выкарыстоўвалі пры будаўніцтве бровара ў фальварку Набароўшчына каля Івянца. Дзякуючы ўспаміну мясцовай жыхаркі Яніны Бушыла вядома, што мядзведзь, быццам бы, цягаў камяні. 

Згодна са статыстыкай Міністэрства лясной гаспадаркі, у Беларусі налічваецца 155 мядзведзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?