Дзяржаўнае СМІ Паўночнай Карэі назвала кандыдата на вылучэнне ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа — мудрым палітыкам, выгадным КНДР.

У рэдактарскай калонцы ў выданні DPRK Today Трамп характарызуецца як «дальнабачны кандыдат у прэзідэнты».

«Прэзідэнт, за якога павінны галасаваць грамадзяне ЗША, - гэта не бяздарная Хілары [найбольш верагодны кандыдат ад дэмакратаў - Хілары Клінтан], а Трамп, які казаў пра перамовы з Паўночнай Карэяй», - гаворыцца ў калонцы.

Па словах аўтара артыкула, калі слоган «Янкі, прэч адсюль дадому!» стане рэальнасцю, «настане дзень карэйскага аб'яднання».

Рэдактарская калонка не можа лічыцца афіцыйным выказваннем пазіцыі, але, хутчэй за ўсё, адлюстроўвае пункт гледжання Пхеньяна, адзначаюць аналітыкі.

Раней Трамп заявіў, што хоча сустрэцца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам і прапанаваў вывесці амерыканскія войскі з Паўднёвай Карэі.

Ён таксама падкрэсліў, што ў выпадку вайны паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй, не лічыць патрэбным падтрымліваць які-небудзь бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?