4 чэрвеня а 18:00 у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» чацвёрты раз распачнецца фэст эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу» — выездная сесія міжнароднага фестывалю саверсізму і ігдрасілізму «ДАХ».

Саверсізм — у лексіконе хрысціянскіх місіянераў канца І тыс. н.э. «сеянне разумнага, добрага, вечнага». Ігдрасілізм — вытворнае ад Ігдрасіль — святога дрэва ў скандынаўскай міфалогіі, якое сімвалізуе яднанне з мінулым.

Гэтым разам пад час фэста адбудзецца паказ двух пэрсанальных мастацкіх выстаў - Алеся Родзіна і мастака з Берасьця whatname?, а таксама прэзентацыя манаграфіі Цімафея Авіліна «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія».

У музычнай часцы фэста можна будзе ўбачыць і паслухаць: Raman Jaraš - Zurba=Blues, Настасся Хмель, гурт «ПаЦі» - песні вясковых рамантыкаў

Заслужаныя пракуратары: Зміцер Юркевіч и Алесь Родзін

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык»
вул. Савецкая, 50
Уваход – 10 000 руб.
Тэл. для даведак: (801632) 2-18-96,
моб.:+375333711342 (МТС)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0