У рамках урачыстай цырымоніі з абодвух бакоў тунэлю былі пушчаныя цягнікі, у якіх знаходзіліся ганаровыя госці, а таксама некалькі сотняў чалавек, што выйгралі права на паездку ў спецыяльнай латарэі.

У рамках урачыстай цырымоніі з абодвух бакоў тунэлю былі пушчаныя цягнікі, у якіх знаходзіліся ганаровыя госці, а таксама некалькі сотняў чалавек, што выйгралі права на паездку ў спецыяльнай латарэі.

Ва ўрачыстасцях у гонар адкрыцця тунэлю, якія ўзначаліў прэзідэнт Швейцарыі Ёхан Шнайдэр-Аман, прынялі ўдзел канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, а таксама кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Гатардскі тунэль пралягае пад Альпамі - максімальная вышыня гор над тунэлем складае 2300 метраў

Гатардскі тунэль пралягае пад Альпамі - максімальная вышыня гор над тунэлем складае 2300 метраў

***

Гатардскі тунэль, які праходзіць пад Альпамі, з'яўляецца самым доўгім чыгуначным тунэлем у свеце. Даўжыня тунэлю — 57,5 кіламетра, хуткасныя цягнікі будуць пераадольваць яго за 17 хвілін.

Пасля пачатку паўнавартаснай эксплуатацыі тунэля, прызначанай на снежань 2016 года, час паездкі з Мілана да Цюрыха скароціцца на адну гадзіну, да 2 гадзін 40 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?