«Андрэй Тур… Пра такіх кажуць: не ў той час, не ў тым месцы, — піша ў сваім фэйсбуку палітык Анатоль Лябедзька. — З выдатнай адукацыяй, з ліберальным мысленнем, ён бы арганічна ўпісаўся ў каманду рэфарматараў у Польшчы ці Літве. Але гэта, Беларусь, баценька, наскрозь прапахлая, прасякнутая аўтарытарызмам, планавай эканомікай і палітычнай шызафрэніяй.

Андрэй Тур — гэта адказ на дыскусію ў асяроддзі прыхільнікаў пераменаў: ці варта шчаміцца у гэтую сістэму? Любой цаной, любым шляхам. Мы чуем галасы: галоўнае туды прабрацца, і не важна, праз дзверы або акно, праз ложак ці ідэалагічную блізкасць, шчоўканне абцасамі або здольнасць гаварыць «не». А вось пракраўшыся ў логава, мы пачнём разбураць сістэму знутры. Усё з дакладнасцю ды наадварот. Гэта сістэма разбурае, нівеліруе, ператварае людзей у штампаваныя дэталі. Толькі свабодныя, сумленныя выбары, толькі прынцып падзелу ўладаў, толькі незалежны суд даюць нам шанец заставацца самім сабой, быць рухавіком пераменаў, а не інгрэдыентам кансервацыі сістэмы.

Андрэй кідаўся і біўся аб сцены калідора да апошніх дзён сваіх…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0