Улады Турцыі прынялі рашэнне з 1 чэрвеня абавязаць расійскіх дальнабойшчыкаў атрымліваць візы для ўезду ў рэспубліку. Пра гэта паведамілі ў турэцкай Асацыяцыі міжнародных грузаперавозак.

«Адпаведнае рашэнне аб увядзенні віз для расійскіх кіроўцаў грузавікоў было прынята Міністэрствам транспарту і з сённяшняга дня набыло моц», — сказалі ў асацыяцыі.

Паводле інфармацыі турэцкай газеты, патрабаванне атрымліваць візы стала мерай у адказ на ўвядзенне Расіяй віз для грамадзян Турцыі, у тым ліку кіроўцаў велікагрузаў. Кіраўнік асацыяцыі Фаціх Шэнер сказаў, што гэта стала неабходнай мерай у адказ. «Расія ў сувязі з крызісам у двухбаковых адносінах увяла візы для ўсіх грамадзян. Праз гэта і нашы дальнабойнікі сталі вымушаныя атрымліваць візы», — адзначыў ён.

Фаціх Шэнер падкрэсліў, што ў выніку гэтай меры расійскія кіроўцы зведаюць цяжкасці, пра што будуць паведамляць сваім уладам. «І мы спадзяёмся, што хутка ўсё ж вернемся ў той перыяд, калі ў нас была візавая лібералізацыя», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?