Такое прозвішча ў фільме мае кілер. Зваць яго Павел — Павел Лукашэнка. Іграе яго Скот Эдкінз (Scott Adkins). Лукашэнка тутака — другасны персанаж.

У галоўнай жа зняўся сам Саша Барон Коэн, вядомы па камедыях «Барат», «Бруна» і «Дыктатар». Коэн жа напісаў і сцэнар новага фільма.

Рэжысёр фільма — Луі Летэр'е.

Як заўжды, гумар у Коэна рэзкі. Фільм не для кансерватыўнага гледача.

Сэбастыян Бутчэр — спецыяльны агент брытанскага ўрада, якому няма роўных на свеце. Малодшы брат — поўная супрацьлегласць старэйшаму. Ён раз-пораз уліпае у непрыемнасці, у яго шмат жанчын, а сябры — футбольныя хуліганы. Агенту даводзіцца схавацца, каб распрацаваць план дзеянняў для ўратавання планеты. Ці зможа ён выканаць сваю складаную місію, калі побач з ім знаходзіцца сваяк, ад якога адны праблемы?..

Калі ў «Бараце» Коэн каларытна паказаў «казахскую» вёску, то ў «Братах з Грынсбі» — англійскіх рэднэкаў. 

Фільм не меў вялікага поспеху ў пракаце. Гумар тут занадта спецыфічны, да таго ж стужка брытанскацэнтрычная, жыхарам іншых краін незразумелая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?