Доўгія праводзіны (1971, ч/б, 95 хв). Рэжысэр: Кіра Муратава. У ралях: Зінаіда Шарко, Алег Уладзімірскі, Юры Каюраў, Віктар Ільчанка.

8 чэрвеня. Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 19-30. Незалежнасці 37а.

Крыху пра кіно. Горка-салодкае развітанне з стылістыкай «шасцідзесятнікаў». Класічная стужка ў лепшых традыцыях эўрапейскай «новай хвалі», на 15 год пакладзеная ў шуфляду за «пэсімізм і фармалізм».

Самотная жанчына гадуе сына-падлетка, а той жадае свабоды. Узаемныя папрокі ды неразуменне «бацькоў і дзяцей» нечакана для абодвух бакоў робяцца рэсурсам сапраўднай любві. Абсалютны must для некалькіх пакаленняў студэнтаў ВГІКу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0