Дзякуючы супадзенню развіцця псіхалогіі з вайной у В'етнаме, упершыню масава хвароба была дыягназаваная сярод амерыканскіх жаўнераў, якія ваявалі супраць камуністычных войск у гэтай краіне. У выніку з'явіліся нефармальныя назвы — «в'етнамскі сіндром» у ЗША, а потым — «афганскі сіндром» у СССР.

Псіхолагі, якія лечаць сучасных амерыканскіх ветэранаў з ПТСР пасля войнаў у Іраку і Аўганістане, сталі супрацоўнічаць з амерыканскім Цэнтры ўратавання жывёл у Локвудзе, дзе трымаюць 40 ваўкоў, якія былі ўратаваныя пасля траўмаў ці жорсткага абыходжання, піша сайт taskandpurpose.com

Аказалася, што траўмаваны чалавек і траўмаваны воўк добра разумеюць адзін аднаго, і даюць адзін аднаму пачуццё блізкасці, узаемнай падтрымкі, сяброўства, якое не патрабуе словаў.

Ветэраны жывуць і працуюць з жывёламі, дапамагаючы ім, і самі паступова адыходзяць ад сваёй траўмы.

«Я бачу, як у ветэране зноў пачынае жыць 13-гадовы хлопец, які жыў у ім да вайны. Цудоўна, калі чалавек робіцца сябрам зграі, якая звычайна прымае толькі сваіх па крыві», — кажа адзін з заснавальнікаў рэабілітацыйнай праграмы Мэт Сіманс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?