Арганізацыйны камітэт Алімпіяды-2018 у паўднёвакарэйскім Пхенчхане паведаміў, што талісманамі Гульняў стануць белы тыгр і гімалайскі мядзведзь.
Белы тыгр Сухпранг сімвалізуе давер да Пхенчхана-2018. Ён выступае ў якасці абаронцы спартсменаў, гледачоў і ўсіх, хто бярэ ўдзел у Гульнях. Гімалайскі мядзведзь Бандабі — сімвал волі і мужнасці.
Алімпіяда ў Пхенчхане пройдзе з 9 па 25 лютага 2018 года.