У кастрычніку мінулага года на будынку авіяцыйнага ўпраўлення на вуліцы Аэрадромнай з'явіўся мурал, на якім намаляваны папяровы самалёцік, што заблытаўся ў галінках. Малюнак прысвяцілі аэрапорту Мінск-1, які закрываўся з-за будаўніцтва комплексу «Мінск-Свет». Сёння ж гісторыяй стаў не толькі аэрапорт, але і сам мурал.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Мурал на сцяне авіяцыйнага ўпраўлення на вуліцы Аэрадромнай, 4, стварыў вядомы пінскі мастак Яўген Сасюра ў рамках праекта Urban Myths. Паводле задумкі аўтара, папяровы самалёцік, які заблытаўся ў галінках, сімвалізаваў канец эпохі аэрадрома. Дамы ўнізе — гэта фантазійнае ўспрыманне раёна аэрапорта ў часы яго будаўніцтва.

Але праз будаўніцтва маштабнага комплексу «Мінск-Свет» аэрапорт закрылі, а цяпер зносяць авіяцыйнае ўпраўленне. Ад мурала засталася толькі малая частка.

Знос сцяны з малюнкам быў чаканы яшчэ падчас працы над ім, таму тут няма нічога дзіўнага. Першапачаткова было зразумела, што малюнак тут ненадоўга.

Затое на суседнім будынку застаецца яшчэ адзін мурал, выкананы ўкраінскім мастаком у рамках таго ж Urban Myths. У сваёй працы ён абыграў міф пра раку Нямігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?