Паліцыя Вялікабрытаніі праводзіць расследаванне па факце выяўлення наркотыкаў у дзіцячым ласунку Kinder Surprise.

Дзіўную знаходку зрабіў хлопчык, які пражывае ў горадзе Лімавадзі графства Ландандэры (Паўночная Ірландыя), піша The Telegraph.

Падчас гульні з васьмігадовым братам ён узяў у рукі «Кіндар-сюрпрыз», дастаў з яйка пластыкавы кантэйнер і, раскрыўшы яго, знайшоў унутры белы парашок у пакеце.

Азадачаны хлапчык аддаў знойдзены «сюрпрыз» свайму бацьку, а той звярнуўся ў паліцыю. Праваахоўныя органы Вялікабрытаніі ўжо пачалі расследаванне па гэтай справе.

Паводле папярэдніх дадзеных, шакаладнае яйка было начыненае метамфетамінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0