Румынская верталёт SMURD пацярпеў сёння крушэнне ў населеным пункце Харагыш Кантэмірскага раёна Рэспублікі Малдова. У выніку аварыі ўсе чатыры члена экіпажа загінулі.

Інфармацыя была пацверджаная прэс-сакратаром Службы грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый (СГАНС) Дыянай Цуркану.

Паводле яе слоў, верталёт знік з радараў у 14.13. «Брыгады ратавальнікаў Кагульскага і Кантэмірскага дэпартамента надзвычайных сітуацый адправіліся на месца трагедыі. Ратавальнікі пакуль не знайшлі ўсіх членаў экіпажа, пошукі працягваюцца», — адзначыла Цуркану.

«Прадстаўнікі СГАНС запыталі румынскі верталёт SMURD у Вулкэнэшцкі раён, а затым ён павінен быў накіравацца ў Кантэмір», — удакладніла прэс-сакратар СГАНС.

Прычыны крушэння верталёта пакуль невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?