Па словах кіраўніка Банка Англіі Марка Кэрні, новыя банкноты будуць «чысцейшымі, бяспечнейшымі і трывалейшымі». «Палімерныя банкноты перанясуць, калі на іх капнуць бардо, страсянуць попел з цыгары, або калі іх пажуе бульдог ці нават калі загрузяць у пральную машыну», — прыводзіць словы банкіра Bloomberg.

Першыя пластыкавыя купюры паступяць у абарачэнне 13 верасня. У наступным годзе Банк Англіі плануе выпусціць банкноту ў 10 фунтаў з выявай пісьменніцы Джэйн Осцін, а да 2020 года - у 20 фунтаў з партрэтам жывапісца Уільяма Тэрнера.

У банку адзначылі, што новыя купюры даўгавечней папяровых у два з паловай разы.

Папяровыя пяць фунтаў, на якіх адлюстраваная дзяячка Элізабэт Фрай, ушанаваная ў каралеўстве за яе намаганні па рэформе турэмнай сістэмы, перастануць быць законным плацежным сродкам у маі 2017 года. Пасля гэтага іх прыйдзецца абменьваць ў Цэнтральным банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?