Здарэнні88

У Лунінцы, цэлячыся ў сабаку, скуралуп стрэліў карцеччу ў вокны дома

У пакоі ў гэты час спаў 11-гадовы хлопчык. Дзіця і яго бабуля знаходзяцца ў стане стрэсу.

Здарэнне адбылося 2 чэрвеня каля 5-й раніцы літаральна ў цэнтры Лунінца.

— Я прачнулася ад стрэлаў і дзіўнага звону, прачнуўся і перапалохаўся ўнук, — распавядае жыхарка прыватнага дома, што на вуліцы Міру, Святлана Іванаўна Казімірава. — Я выбегла на вуліцу, убачыла мужчыну са стрэльбай, стала крычаць на яго, каб сыходзіў, а ён з усмешкай сказаў: не ў цябе ў двары страляем.

І тут жанчына ўбачыла, што шыбы ў двух вокнах дома пашкоджаны. Яна жахнулася.

— Страшна ўявіць, што магло адбыцца, калі б я не зачыніла вокны на ноч, — распавядае ўсхваляваная Святлана Іванаўна. — Тут, у пакоі, спаў унук. Ён вельмі моцна напалоханы, давялося даваць дзіцяці заспакаяльнае.

Святлана Іванаўна звярнулася ў міліцыю. Яна таксама паведаміла, што да яе прыходзілі з ЖКГ і сказалі, што заменяць вокны. Аднак яна настроена катэгарычна: вінаватыя павінны панесці пакаранне.

— Мы не павінны жыць і баяцца, што за вокнамі страляюць, — абагульняе жанчына, — і бачыць каля сваiх дамоў забітых жывёл.

Падкрэслім, што гэта не першы выпадак, калі скуралупы трапляюць па вокнах. Пра гэта сведчыць каментар, пакінуты на сайце media-polesye.by чытачом.

Вынік працы снайпераў. 2 чэрвеня. Раніца ў двары дома №9 па вул. 50 год Кастрычніка.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца16

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»16

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца16

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць