У Мінску пачалі работы па ачыстцы рэк і вадаёмаў ад воднай расліннасці. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінскводаканал» Алег Аўруцін.

«Тры спецыяльныя камбайны працуюць на Камсамольскім возеры. Затым ад водарасцяў будуць ачышчаныя вадаёмы Сляпянскай воднай сістэмы, Цнянскае вадасховішча, Мінскае мора і іншыя», — сказаў Алег Аўруцін.

Ён адзначыў, што працы па ачыстцы вядуцца актыўнымі тэмпамі. За дзень вывозяць прыкладна па пяць МАЗаў воднай расліннасці.

Раз на два тыдні ацэньваецца якасць вады па паказчыках бяспекі.

Згодна з заканадаўствам, кантроль якасці вады ажыццяўляецца толькі ў месцах, якія з'яўляюцца афіцыйнымі зонамі адпачынку. Таму для выключэння рызыкі заражэння рознымі інфекцыямі (у асноўным кішачнымі), паразы скуры і слізістых таксічнымі рэчывамі, траўм і іншых небяспечных хвароб спецыялісты раяць не выкарыстоўваць для купання вадаёмы, не прызначаныя для гэтых мэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?