Інфармацыя пра бунт у Кіраваградскай калоніі № 6 ва Украіне з'яўляецца недакладнай, піша выданне «Новини Кіровоградщини» са спасылкай на паведамленне ўстановы.

Калонія працуе ў штатным рэжыме, заявілі ва ўстанове. «Інфармацыя пра напады на супрацоўнікаў установы, забранне ключоў і выломліванне дзвярэй з'яўляецца непраўдзівай i недакладнай», - прыводзіць выданне паведамленне калоніі.

У паведамленні падкрэсліваецца, што 2 чэрвеня калонію наведалі прадстаўнікі ўпаўнаважанага па правах чалавека пры Вярхоўнай Радзе, якія «пацвердзілі стабільнае аператыўнае становішча» ў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?