Рабочы смяротна траўмаваны на заводзе жалезабетонных вырабаў ААТ «Будтрэст №25» ў Баранавічах. Няшчасны выпадак адбыўся 2 чэрвеня прыблізна ў 17 гадзін на тэрыторыі растворна-бетоннага вузла прадпрыемства.

Па папярэдніх дадзеных, аператар пульта бетонна-змешвальнай ўстаноўкі выконваў працы на лесвічнай пляцоўцы (прыкладна на вышыні чацвёртага паверха) і зваліўся з яе. Ад атрыманых траўмаў мужчына 1980 года нараджэння, жыхар Баранавічаў, памёр на месцы здарэння. Цела загінулага выявіў работнік прадпрыемства. Абставіны і прычыны няшчаснага выпадку высвятляюцца, бо ніхто не бачыў моманту падзення рабочага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?