У Гродне ў сутыкненні машыны і скутара загінуў 32-гадовы мужчына. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота ДАІ Гродна

Смяротнае ДТЗ адбылося ў Гродне сёння каля 11 гадзін. На скрыжаванні Індурскай шашы і вуліцы Кабяка сутыкнуліся «Мерсэдэс» і скутар. Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовая дзяўчына-кіроўца легкавога аўтамабіля пры павароце налева не саступіла дарогу двухколаваму транспарту.

Мужчына, які кіраваў скутарам, памёр на месцы здарэння.

Для ўсебаковага высвятлення абставін здарэння ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама шукае сведкаў і відавочцаў ДТЗ. Усіх асоб, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, просяць звярнуцца ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне (0152) 79-75-05 альбо набраць нумар 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0