У Мінску Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да 34-гадовага мінчука, які падазраецца ў махінацыях у сферы будаўніцтва.

Як паведамілі ў СК Беларусі, выяўлена, што за два гады мужчына ашуканскім шляхам завалодаў грашыма чатырох грамадзян на суму больш як 860 мільёнаў рублёў. Падман заключаўся ў абяцанні паспрыяць у заключэнні дагавораў на льготнае будаўніцтва жылых памяшканняў і выдзяленні зямельных участкаў у Мінскім раёне. Аднак магчымасці выканаць узятыя на сябе абавязацельствы ў падазраванага не было.

Падазраваны затрыманы. Распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры).

Улічваючы цяжар здзейсненага злачынства, следства мае намер хадайнічаць перад пракурорам пра ўжыванне да затрыманага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?