Пра гэта паведаміў прэзідэнт Першай патэнтнай кампаніі (ППК) Анатоль Аронаў.

Reuters

«Заяўнік — дзяўчына, якая жыве ў Растоўскай вобласці на мяжы РФ і Украіны, яна займаецца дробным гандлем, падумвае пад гэтым таварным знакам прадаваць марозіва і напоі», — сказаў Аронаў.

Паводле яго слоў, мяркуецца, што продажы будуць ажыццяўляцца ў часова акупаваным Данбасе, у першую чаргу, у Данецку і Луганску.

Аронаў не выключыў, што частка грошай ад выручкі будзе перадавацца акупацыйным уладам для «мірнага ўрэгулявання канфлікту».

«Галоўная задача пры рэалізацыі гэтай ідэі — аб'яднанне людзей, а не раз'яднанне», — падкрэсліў ён.

Акрамя гэтага, ён прадэманстраваў заяўку на рэгістрацыю такога таварнага знака, якую падала Марыя Калеснікава.

Раней Аронаў паведамляў, што ў Расіі маюць намер зарэгістраваць гандлёвыя маркі «Джамала 1944» і «JAMALA 1944» для вытворчасці адзення, напояў, турыстычнага агенцтва па арганізацыі экскурсій у часова акупаваны Крым і музычных школ.

Акрамя гэтага ён паведаміў аб жаданні зарэгістраваць гандлёвыя маркі «Free Саўчанка» і «Глыток свабоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0